Мэр Севастопаля Чалы стварае ў горадзе антытэрарыстычны цэнтр

Старшыня каардынацыйнай рады Севастопальскага гарадскога ўпраўлення па забеспячэнні жыццядзейнасці Севастопаля, расійскі бізнэсовец Аляксей Чалы паведаміў, што ў горадзе будзе створаны антытэрарыстычны цэнтр, які будзе аб'ядноўваць і каардынаваць дзейнасць атрадаў самаабароны.

26.02.2014 / 09:48

Таксама адной з першачарговых задач ёсць стварэнне грамадскіх фармаванняў па ахове парадку.

«Перад тварам рэальнай пагрозы прынятае рашэнне аб стварэнні антытэрарыстычнага цэнтра, які аб'ядноўвае і каардынуе дзейнасць атрадаў самаабароны», — заявіў Чалы.

23 лютага Чалы быў абраны мэрам горада на народным сходзе.

Пачынаючы з 1992 года ў Севастопалі былі забароненыя выбары мэра. Кіраўнік горада прызначаўся Кіевам.