Кэры: Украіна — не поле бою Захаду і Усходу

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры лічыць, што Украіна не з'яўляецца полем супрацьстаяння паміж Захадам і Усходам.

26.02.2014 / 09:50

«Украіна — не поле бою Захаду і Усходу», — заявіў Кэры, словы якога прыводзіць Agence France-Presse.

Міністр замежных справаў Вялікабрытаніі Уільям Хейг пасля перамоваў са сваім амерыканскім калегам Кэры таксама падтрымаў тэрытарыяльную цэласнасць Украіны «на фоне асцярог, што краіне, цесна звязанай з Расіяй, можа пагражаць пераварот», паведамляе агенцтва.