Ад сёння зноў даражэюць малако, тварог, смятана — да 7%
26.02.2014 / 09:50
З 26 лютага чарговы раз павялічаны гранічныя максімальныя цэны на малочныя прадукты — на 5—7%. Пра гэта гаворыць пастанова Міністэрства эканомікі.
На малако, кефір, смятану, тварог высокай тлустасці цэны могуць вырасці да 5%. А на прадукты нізкай тлустасці — яшчэ больш. Малако і кефір тлустасцю да 3,5%, смятану тлустасцю да 25% і тварог тлустасцю да 9% падаражэюць на 7%.