Лукашэнка загадаў дабудаваць «Кемпінскі» да 1 мая, будзе мегааўрал

Раней кіраўнік Мінска Ладуцька гаварыў, што скончыць будаўніцтва ўдасца толькі да канца года.

26.02.2014 / 10:16

Будаўніцтва гасцініцы «Кемпінскі» ў Мінску даручана завяршыць да 1 мая 2014 года. Адпаведнае даручэнне змяшчаецца ва ўказе прэзідэнта Беларусі №86 ад 21 лютага, які быў афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гэтым дакументам унесены змяненні і дапаўненні ва ўказ кіраўніка дзяржавы №243 ад 11 мая 2010 года, згодна з якім будаўніцтва будынка гатэля «Кемпінскі» павінна было завяршыцца да 31 снежня 2013 года. Аднак цяпер тэрміны здачы ў эксплуатацыю пускавога комплексу, які ўключае гасцініцу, перанесены да 1 мая.

Заказчыку, ТАА «Эліт Эстэйт», таксама дазволена перадаваць у залог (іпатэку ) нерухомую маёмасць, што ўваходзіць у склад комплексу. Інвестару таксама працягнутыя падатковыя льготы.

Дакумент прыняты для завяршэння будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу з гасцініцай «Кемпінскі» ў квартале пр. Незалежнасці — вул. Я.Купалы — р.Свіслач. Указ уступіў у сілу з дня яго падпісання.