Колькасць пацярпелых падчас сутычак у Кіеве дасягнула 780 чалавек

26.02.2014 / 11:17

З моманту абвастрэння сутыкненняў у цэнтры Кіева, з 18 лютага, у брыгады экстраннай медыцынскай дапамогі і ўстановы аховы здароўя па медыцынскую дапамогу звярнуліся 780 пацярпелых, 520 з іх шпіталізаваны, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Украіны.

Паводле аператыўнай інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Украіны, за апошнія суткі па медыцынскую дапамогу да брыгад экстраннай медыцынскай дапамогі звярнуліся 56 чалавек, 31 з іх шпіталізаваны.

З пачатку сутыкненняў загінулі 82 чалавекі.