Турчынаў узяў на сябе абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага

26.02.2014 / 11:36

В.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў узяў на сябе абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў адпаведным указе № 140/2014 ад 26 лютага «Аб прыняцці абавязкаў Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны».