Бюджэт Крыму на 66% датуецца з дзяржбюджэту Украіны, а Севастопаля — на 80%
Аўтаномная рэспубліка Крым фінансава самадастатковая на 34%, Севастопаль — на 20%, астатнія выдаткі ідуць з Дзяржаўнага бюджэту Украіны.
26.02.2014 / 11:38
Пра гэта ў эфіры «5 канала» заявіў дэпутат ВР Крыму Леанід Пілунскі.
«Чамусьці ўсе ўпэўненыя, што Крым — самадастатковая тэрыторыя і Севастопаль — самадастатковая тэрыторыя. Гэта абсалютна не так. Севастопаль самадастатковы на 20%, а 80 даплачвае Украіна. Крым дзесьці на 33-34% сам сябе можа пракарміць, а астатняе дае ўкраінская ўлада. І менавіта гэтая страшная бандыцкая ўлада з тых грошай, якімі Украіна датавала Крым і Севастопаль, палову раскрадае. Але насельніцтва гэтага не разумее, яны лічаць, што прыйдуць украінскія нацысты і захопяць Крым», — заявіў Пілунскі.