ЗША адправілі ў Кіеў марскую пяхоту для аховы пасольства

26.02.2014 / 11:45

Амерыканскія марскія пехацінцы накіраваныя ў Кіеў для ўзмацнення аховы амбасады ЗША. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Дзярждэпартамента Джэн Псакі.

Яна не ўдакладніла, колькі менавіта пехацінцаў прыбылі ва ўкраінскую сталіцу, падкрэсліўшы толькі, што бяспека амерыканскіх служачых ва ўсім свеце з'яўляецца прыярытэтам Дзярждэпартамента.

Служачыя марской пяхоты па традыцыі ахоўваюць амерыканскія дыппрадстаўніцтвы ў розных дзяржавах, у тым ліку і ва Украіне.

Паводле «Marine Corps Times», у Кіеў дадаткова накіраваныя марпехі з Куанціка (штат Вірджынія).