Кіраўнік МУС Украіны: Аэрапорты Крыма занялі расійскія вайскоўцы

28.02.2014 / 10:30

Арсен Авакаў пракаментаваў апошнія падзеі ў Крыме, дзе расійскія вайскоўцы і людзі ў цывільным рабілі спробы захапіць аэрапорты.

Reuters

Міністр унутраных спраў напісаў у Facebook наступнае:

«Крым. Дакладваю становішча па выніках ночы, каб не карысталіся чуткамі:

1. Аэрапорт Бельбек. Заблакаваны ваеннымі падраздзяленнямі флоту РФ. Унутры аэрапорта знаходзяцца вайскоўцы і памежнікі Украіны. Звонку — вайскоўцы ў камуфляжы і са зброяй без апазнавальных знакаў, але не хаваюць сваёй прыналежнасці. Аэрапорт не працуе. На знешнім перыметры пасты МУС Украіны. Узброенага сутыкнення пакуль няма.

2. Аэрапорт Сімферопаль. Каля 12-й ночы група ў грамадзянскім, каля 100 чалавек, якая назвалася казачай сотняй, пераадолеўшы агароджу на тэрыторыю аэрапорта выйшла на поле аэрадрома.

Сіламі Унутраных войскаў і міліцыі гэтыя людзі былі адціснуты спачатку ў будынак аэрапорта, а затым і зусім за тэрыторыю. Зброя не ўжывалася. Раён аэрапорта быў пакінуты «казакамі» каля гадзіны ночы — пагрузіліся на тэнтаваныя КамАЗы і з'ехалі.

Каля 1.30 ночы ў будынак аэрапорта прыбылі на некалькіх грузавіках 119 ваенных з аўтаматычнай зброяй у камуфляжы без апазнавальных знакаў. Увайшлі ў будынак аэрапорта, размясціліся ў памяшканні рэстарана. Не хаваюць сваёй прыналежнасці да Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. На пытанні ўкраінскіх супрацоўнікаў МУС «вы ваенныя і не маеце права тут знаходзіцца» — адказваюць коратка — не маем інструкцый весці з вамі перамовы. Сітуацыя статычная, зброя з абодвух бакоў не ўжывалася. Расійскія вайскоўцы статычна назіраюць за працай аэрапорта, наўпрост не ўмешваюцца. Унутраныя войскі і МУС Украіны ўзмацнілі нарады ў раёне аэрапорта. Напружанне нарастае.

Супрацьстаяць рэгулярным ваенным сілам органы правапарадку не змогуць.

Тое, што адбываецца, ацэньваю, як УЗБРОЕНАЕ УВАРВАННЕ І АКУПАЦЫЯ. У ПАРУШЭННЕ ЎСІХ МІЖНАРОДНЫХ ДАМОВАЎ І НОРМАЎ. Гэта прамая правакацыя ўзброенага кровапраліцця на тэрыторыі суверэннай дзяржавы.

Гэта ўжо не кампетэнцыя МУС. Гэта кампетэнцыя РНБА [Рады нацыянальнай бяспекі і абароны]. Пакуль яшчэ няма прамога ўзброенага сутыкнення, павінны гаварыць дыпламаты».

{POLL#208}