«Хронікі Нарніі» па-беларуску — 1 сакавіка

28.02.2014 / 15:11

У першы дзень вясны запрашаем вас на паўторны прагляд фільма «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» па-беларуску! Калі вы не здолелі трапіць на снежаньскі паказ, зараз ёсць цудоўная магчымасць выправіць сітуацыю і прыйсці з дзецьмі і сябрамі на чароўную казку, з любоўю агучаную на родную мову.

Паказ адбудзецца ў бізнэс-клюбе IMAGURU (Фабрыцыуса 4, ст.м. Інстытут Культуры), у суботу, 1 сакавіка, а 19:00.