Крымскія татары не прызнаюць сепаратысцкі ўрад

28.02.2014 / 20:15

Меджліс крымскататарскага народа не прызнае сфармаваны ўрад Крыма.

Пра гэта заявіў старшыня Меджліса Рэфат Чубараў у пятніцу.

«Мы не прызнаём незаконным чынам сфарміраваны ўрад, і не даем прафесійных кадраў для працы ў яго складзе».

Ён назваў недапушчальнай сітуацыю, калі па тэрыторыі Крыму ажыццяўляюць перамяшчэнне вайскоўцы, аэрапорты блакуюцца ўзброенымі людзьмі.

Чубараў заклікаў перавесці ўсе дыскусіі ў дыпламатычную плоскасць.

Старшыня Меджліса зноў заклікаў дэпутатаў сабрацца разам, вывеўшы з будынка Вярхоўнай Рады АРК людзей з зброяй.