Ва Украіне мужчын пачынаюць выклікаць у ваенкаматы па мабілізацыі

02.03.2014 / 10:18

Украінскія ваенкаматы абзвоньваюць грамадзян з загадам прыбыць раніцай паводле плана мабілізацыі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій.

«Толькі ператэлефанавалі мойму памочніку з ваенкамата загадаўшы прыбыць на 8:00 раніцы па плане мабілізацыі. Згодна з рашэннем РНБА мабілізацыя адбываецца па ўсёй краіне», - адзначае ён.