У Маскве прайшло шэсце шавіністаў
02.03.2014 / 17:46
У Маскве завяршылася шэсце «супраць Майдану і ў падтрымку рускамоўнага насельніцтва Украіны».
Удзельнікі маршу дайшлі па бульварах ад Пушкінскай плошчы да праспекта Сахарава, пасля чаго разышліся. Па дадзеных журналістаў, у акцыі ўзялі ўдзел каля 10 тысяч чалавек, паліцыя назавал лічбу 27 тысяч чалавек. Марш прайшоў без здарэнняў.
Дэманстранты неслі лозунгі «Крым, мы с тобой», «Своих не сдаем», «Майдан не пройдет» і іншыя. Некаторыя ўдзельнікі маршу разгарнулі банеры ў выглядзе георгіеўскіх стужак, а таксама сцягі, стылізаваныя пад сцягі часоў Вялікай Айчыннай вайны з надпісам «Украінскі фронт».