Пуцін тэлефанаваў Лукашэнку і Назарбаеву з нагоды Украіны

03.03.2014 / 23:27

Тэлефонныя размовы Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам і Нурсултанам Назарбаевым адбыліся 3 сакавіка, паведамляе прэс-служба Крамля.

Як гаворыцца ў паведамленні, было абмеркавана «крызіснае развіццё сітуацыі ва Украіне, якое стварае рэальную небяспеку жыцця і законным інтарэсам рускамоўнага насельніцтва, перш за ўсё ў Крыме і ўсходніх рэгіёнах гэтай краіны».

«Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся падтрымліваць шчыльныя кантакты», — паведамляе прэс-служба Крамля.