Яшчэ трое герояў Майдану памерлі ў бальніцах: Нябесная Сотня цяпер налічвае 98 чалавек

05.03.2014 / 09:55

З 30 лістапада 2013 года на тэрыторыі Украіны падчас сутыкненняў загінулі 98 чалавек, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

З 18 лютага па 4 сакавіка з часу абвастрэння сутыкненняў у цэнтры Кіева ў брыгады экстранай медыцынскай дапамогі і ўстаноў аховы здароўя звярнуліся 1008 пацярпелых, 657 з іх шпіталізавалі.

Учора памёр актывіст Еўрамайдану Арцём Мазур з Хмяльніцкага. Ён быў у 15-й сотні.