Лукашэнка паляцеў у Маскву

05.03.2014 / 10:50

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Маскву, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

У цэнтры ўвагі кіраўнікоў дзяржаваў (Беларусь, Казахстан, Расія) знаходзіцца пытанні стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза, які павінен пачаць функцыянаванне з 1 студзеня 2015 года, у прыватнасці работа над праектам Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе.