Савет Федэрацыі РФ рыхтуе закон аб канфіскацыі актываў кампаній ЗША і ЕС

Савет Федэрацыі распрацоўвае законапраект, які прадугледжвае канфіскацыю маёмасці, актываў і рахункаў еўрапейскіх і амерыканскіх кампаній у выпадку прымянення санкцый да Расіі.

05.03.2014 / 12:44

«Законапраект прадугледжвае надзяленне такімі магчымасцямі прэзідэнта і ўрада для абароны нашага суверэнітэту ад замахаў», — заявіў аўтар законапраекта Андрэй Клішас. «Любыя санкцыі павінныя быць узаемнымі», — сказаў ён.

Па словах сенатара, цяпер юрысты «старанна вывучаюць пытанне» аб тым, наколькі канфіскацыя актываў і рахункаў замежных кампаній, у тым ліку прыватных, адпавядае Канстытуцыі Расіі.