У Бабруйску непаўналетнія падазраюцца ў забойстве школьніка, цела выкінулі ў раку

05.03.2014 / 12:50

Па падазрэнні ў забойстве школьніка з Бабруйска затрыманы двое непаўналетніх, паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«Па падазрэнні ў забойстве затрыманыя двое непаўналетніх 1998 г.н., таксама школьнікі. Цела дзіцяці знойдзена ў Бярэзіне з бачнымі пашкоджаннямі».

Зараз следчыя дапытваюць падазраваных, забіты школьнік 2000 г.н., дадала Ю. Ганчарова.