Міністр абароны Расіі назваў правакацыяй фатаграфіі расійскай вайсковай тэхнікі ў Крыме

05.03.2014 / 13:52

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу назваў правакацыяй фатаграфіі расійскай ваеннай тэхнікі ў Крыме, якія з'явіліся ў СМІ. Ён таксама назваў «поўнай лухтой » відэа, на якіх вайскоўцы заяўляюць, што яны нібыта супрацоўнікі узброеных сіл Расіі.

Між тым,

міністр абароны РФ растлумачыў, што не выключае правядзення ў гэтым годзе іншых пазапланавых вайсковых вучэнняў.

«У гэтым годзе яны былі першыя, думаю, што будуць і астатнія», — адзначыў ён.

Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што раптоўная праверка баявой гатоўнасці войскаў Заходняга і Цэнтральнага ваенных акругаў, якая прайшла на папярэднім тыдні, не мае ніякага дачынення да сітуацыі ў Крыме.