Канада ўводзіць санкцыі супраць Расіі і прадстаўнікоў рэжыму Януковіча

Улады Канады абвясцілі аб прыняцці абмежавальных мераў у дачыненні да Масквы і былых чальцоў украінскага ўрада праз становішча ва Украіне, паведамляе агенцтва EFE.

06.03.2014 / 11:09

«Я абвяшчаю аб прыпыненні нашага ўдзелу ў расійска-канадскай міжурадавай эканамічнай камісіі, створанай для прасоўвання эканамічных сувязяў Канады і Расіі», — заявіў у парламенце прэм'ер-міністр Канады Стывен Харпер. Ён не ўдакладніў, якія менавіта санкцыі Канада ўводзіць супраць Расіі.

«Будуць замарожаныя і актывы прадстаўнікоў рэжыму Віктара Януковіча», — адзначыў прэм'ер.

Харпер дадаў, што па просьбе Кіева Канада накіруе двух ваенных назіральнікаў у Крым у складзе місіі АБСЕ для кантролю за сітуацыяй ва Украіне.