Байцоў «Беркута» ва Украіне пераатэстоўваюць і вяртаюць да службы

Увесь асабісты склад былога падраздзялення «Беркут» у Чарнавецкай вобласці прайшоў пераатэстацыю і застаўся на службе ў органах унутраных справаў.

06.03.2014 / 11:43

Паводле заключэння атэстацыйнай камісіі, ён адпавядае патрабаванням і з'яўляецца баяздольным.

Пра гэта паведамілі ў сектары сувязяў з грамадскасцю УМВД Украіны ў Чарнавецкай вобласці.

«На базе ліквідаванага спецпадраздзялення будзе створанае новае падраздзяленне, якое будзе працаваць у іншым фармаце, а хто прайшоў пераатэстацыю і выкажа жаданне, зможа працягнуць службу ў ім», — адзначыў намеснік начальніка дэпартамента рэжымна-сакрэтнага і дакументальнага забеспячэння МУС Раман Кавалёў.

Аналагічнае вяртанне ажыццявілі і ў Адэсе.