У Керчы (Крым) марпехі далі канцэрт пад адкрытым небам ФОТА, ВІДЭА

07.03.2014 / 09:32

Украінскія марскія пехацінцы ў Керчы (Крым) зладзілі ў сваёй частцы на Будгарадку канцэрт пад адкрытым небам. Хлопцы гралі на гітары, выканалі вядомыя песні на расійскай і ўкраінскай мове, а таксама свае ўласныя песні. Група таленавітых кантрактнікаў носіць назву «Чужая зямля».

Марпех Саша спявае «Той дзень» «Акіяна Эльзы»

Па словах камандзіра часткі па працы з асабовым складам Аляксея Нікіфарава, канцэрт вайскоўцы вырашылі правесці, каб падняць байцам настрой, баявы дух, каб паказаць, што ўкраінская армія не здаецца, — адзначыў Аляксей Нікіфараў.

Расійскія байцы, якія ўсё знаходзяцца каля часткі, слухалі музыку і расказалі, што канцэрт ім спадабаўся.