У Беларусі літоўцы пабудуюць гіганцкі складзкі комплекс

23.10.2007 / 12:35

Складскі комплекс коштам 15 мільёнаў еўра можа быць пабудаваны ў Беларусі. Мяркуецца, што інвестарам будзе адна з літоўскіх кампаній.

Запланаваная пабудова мытных і камерцыйных складоў агульнай плошчай 20-30 тысяч квадратных метраў. Да 2010 года гэтыя плошчы могуць падвоіць.