Дзяржсакратар ЗША адклаў візіт у Маскву

10.03.2014 / 20:53

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, які павінен быў 10 сакавіка прыляцець у Маскву для абмеркавання сітуацыі ва Украіне, адклаў свой візіт.

Пра гэта распавёў кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў на сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Па словах кіраўніка расійскага ведамства, дзяржсакратар патлумачыў перанос сваёй паездкі тым, што ў ЗША ідзе падрыхтоўка дакумента аб сітуацыі ва Украіне. На якую дату перанесены візіт, не ўдакладняецца.