Расійская ініцыятыва пачала збор подпісаў за далучэнне літоўскай Клайпеды

12.03.2014 / 14:38

Пасля таго, як адзін расійскі партал прапанаваў падтрымаць петыцыю з прапановай далучыць Клайпедскі край да Расійскай Федэрацыі, грамадская ўстанова Būkime vieningi («Будзем адзіныя») распаўсюдзіла гэтую правакацыю.

У ёй па-расійску з вялікай колькасцю граматычных і стылістычных памылак звяртаюцца да расійскамоўных жыхароў Літвы з прапановай, каб Клайпедскі край быў далучаны да Расіі.

Кіраўнік камітэта Сойма па нацыянальнай бяспецы і абароне Артурас Паўлаўскас у перадачы Žinių radijаs сказаў, што за такія дзеянні супраць Літвы прадугледжана крымінальная адказнасць.

«Дэпартамент дзяржбяспекі павінен устанавіць, хто арганізаваў гэтую правакацыю», — сказаў Паўлаўскас.

ДДБ нагадвае, што публічныя заклікі аб парушэнні суверэннасці Літоўскай Рэспублікі ці яе тэрытарыяльнай цэласнасці — гэта злачынства. За гэта пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.