Мітрапаліт БПЦ Павел заклікаў маліцца аб міры ва Украіне

13.03.2014 / 18:24

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Патрыяршы экзарх усёй Беларусі Павел сёння ў гутарцы з журналістамі чарговы раз заклікаў маліцца аб міры ва Украіне.

«У мяне, як і ва ўсіх, баліць сэрца пра Украіну. Усе перажываюць, — прызнаўся ўладыка. — Мне шчыра шкада ўкраінскі народ, шчыра шкада чуць пра тое, што там адбываецца».

«Таму я выкарыстоўваю магчымасць і заклікаю узнесці малітвы аб нашых братах ва Украіне», — сказаў экзарх.