Лукашэнка — кіраўніку Мардовіі: Мы адзіныя, мы — адзін народ

13.03.2014 / 19:39

«Вельмі добра, што дэлегацыі рэгіёнаў Расіі бываюць у Беларусі. Гэта самая лепшая прапаганда і агітацыя таго, што мы адзіныя, што мы адзін народ»,

— заявіў Аляксандр Лукашэнка 13 сакавіка на перамовах у Мінску з кіраўніком Рэспублікі Мардовія РФ Уладзімірам Волкавым. 

«Вельмі важна, што мы сустрэліся. Я адчуваю настрой рускіх людзей, нашых расіян. Бачу, што вы нацэлены з намі супрацоўнічаць. Вы нашы сябры, больш за тое, нашы браты. Вы не чужыя ў нас у Беларусі. Думаю, вы гэта адчуваеце», — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта, 

«І палохаць нас сёння не трэба, параўноўваючы з Украінай. Мы не Украіна, хоць, я яшчэ раз падкрэсліваю, і ва Украіне людзі выдатныя. Палітыкі нікуды не вартыя часам бываюць то там, то тут. Усюды яны розныя бываюць, і добрыя, і дрэнныя. Але Беларусь была і застаецца зямлёй, дзе мы ніколі не крыўдзілі і не гаварылі, што ў нас тут нейкія рускамоўныя, украінамоўныя. У нас гэтага няма і не будзе.

Паспрабавалі пасля распаду Савецкага Саюза ўкраінскі варыянт сюды ўкараніць, але народ вельмі хутка іх адшыў і вырашыў дэмакратычна гэту праблему», — рэзюмаваў ён.