На рэферэндуме ў Крыме прагаласавала больш за 50%

16.03.2014 / 16:10

Старшыня «Вярхоўнай рады» Крыма Уладзімір Канстанцінаў заявіў, што па стане на 14.00 (15.00 — па Мінску) удзел у г.зв. рэферэндуме прынялі больш за палову жыхароў рэспублікі.

«Ёсць прамежкавая яўка. Канкрэтныя лічбы я агучваць не ўпаўнаважаны, але ўжо за 50% пераваліла», - заявіў ён.

Самаабвешчаны прэм'ер-міністр, у сваю чаргу, заявіў, што рэферэндум адбыўся.