Маккейн: Расія гэта «аўтазапраўка, якая маскіруецца пад краіну»

17.03.2014 / 07:28

У эфіры тэлеканала Сі-Эн-Эн сенатар заклікаў улады ЗША да фундаментальнай пераацэнкі адносін з Расіяй.

Джон Маккейн прапанаваў нанесці ўдар па расейскім экспарце нафты ў адказ на дзеянні ў Крыме. Палітык назваў Расею «аўтазапраўкай, якая маскіруецца пад краіну».

Таксама Маккейн зноў выказаўся за праграму ваеннай дапамогі Украіне і за разгортванне сістэмы супрацьракетнай абароны ў Польшчы і Чэхіі, якое даўно планавалася, але было адкладзенае адміністрацыяй Абамы ў рамках скарачэнняў бюджэту.

СГ