Цыклон Еў пад Брэстам здзьмуў з трасы фуру ФОТА
Хуткасць ветру дасягала 80 км/г.
17.03.2014 / 09:07
На Камянецкім кальцы на выездзе ў бок Кобрына вецер спіхнуў пад адхон фуру. Ужо ў кювеце аўтацягнік кабінай зарыўся ў земляны насып каля прыдарожнага слупа. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Дарэчы, штармавое папярэджанне Белгідрамета засталося ў сіле і на панядзелак.
Нагадаем, што цыклон прыйшоў у Беларусь у суботу. Ад парываў ветру пацярпелі некалькі дзясяткаў населеных пунктаў у 22 раёнах Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.