Клічко: Лукашэнка запэўніў, што Беларусь не канцэнтруе войскаў на мяжы
17.03.2014 / 09:07
Аляксандр Лукашэнка запэўнівае, што не збіраецца падтрымліваць ваенную агрэсію РФ і ўрывацца ва Украіну. Пра гэта, як паведамляе прэс-служба «УДАРа», пасол Беларусі распавёў лідару гэтай партыі Віталю Клічко.
«Ён перад гэтым гутарыў з прэзідэнтам Беларусі Лукашэнкам, які папрасіў перадаць, што ніякага скаплення войскаў з боку Беларусі на мяжы няма», — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, Лукашэнка «гарантаваў недатыкальнасць украінска-беларускай мяжы».
Як вядома, нядаўна лідар Беларусі на фоне актывізацыі НАТА папрасіў Расію дапамагчы ваеннай авіяцыяй.