Лідар украінскіх камуністаў хаваецца ў Мінску?

17.03.2014 / 09:54

Журналіст ўкраінскага «5 канала « Андрэй Кавалёў сцвярджае, што лідар Камуністычнай партыі Украіны Пётр Сіманенка знаходзіцца ў Мінску.

«Крыніцы ў рэштках кампартыі паведамляюць, расійскі агент Пётр Сіманенка хаваецца ў Мінску… Заўтра раніцай чартарам пералятае ў Маскву», — паведаміў Кавалёў у Twitter у ноч на 17 сакавіка.