Крым пераходзіць на маскоўскі час
17.03.2014 / 12:52
30 сакавіка Крым пяройдзе на маскоўскі час. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні мясцовага парламента.
Раней пераход на маскоўскі час анансаваў спікер «парламента» Уладзімір Канстанцінаў.
У першай палове 1990-х у Аўтаномнай вобласці дзейнічаў крымскі час, адпаведны маскоўскаму. Цяпер у Крыме, як і ва ўсёй Украіне, дзейнічае ўсходнееўрапейскі (адрозны зімой ад Масквы на дзве гадзіны, ад Мінска — на гадзіну).