Нацгвардыя і СБУ узмоцняць ахову ўкраінскай ГТС
17.03.2014 / 13:26
Нацыянальная гвардыя Украіны і СБУ ўзялі пад асаблівую ахову і поўны кантроль газатранспартную газаразмеркавальную сістэмы Украіны.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МУС Украіны.
«У мэтах выканання даручэння прэм'ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка Нацыянальная гвардыя Украіны і СБУ ўзялі пад асаблівую ахову і поўны кантроль газатранспартную і газаразмеркавальную сістэмы Украіны. Рашэнне прынята для гарантавання бяспекі і бесперабойнай працы найважнейшага інфраструктурнага аб'екта краіны», — гаворыцца ў паведамленні.