Прэс-сакратар Пуціна: Украінскія вайскоўцы змогуць свабодна пакінуць Крым

19.03.2014 / 07:11

Украінскія вайскоўцы змогуць свабодна пакінуць паўвостраў. Пра гэта заявіў у аўторак у інтэрв'ю брытанскай тэлерадыёкампаніі Бі-Бі-Сі прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Яны павінны зрабіць выбар — яны могуць далучыцца да войскаў Крыма, якія стануць часткай расійскай арміі, а калі яны не захочуць — вольныя пакінуць тэрыторыю Крыма», — сказаў Пяскоў.

Вольны выбар ажыццяўляецца пад дулам аўтамата. Учора расійскія спецназаўцы забілі прапаршчыка і паранілі двух афіцэраў падчас штурму ўкраінскай вайсковай часці ў Сімферопалі.

СГ