У Крыме Маскоўскі патрыярхат са зброяй апісвае маёмасць УПЦ КП — архіепіскап

19.03.2014 / 09:11

У Крыме святары Маскоўскага патрыярхата пачалі інвентарызаваць маёмасць, якая належыць прадстаўнікам Кіеўскага патрыярхата.

Пра гэта ў эфіры «5 канала» распавёў архіепіскап Крымскі Клімент.

«Нядаўна быў выпадак, калі святар Маскоўскага патрыярхата з Севастопаля разам з узброенымі актывістамі прыехалі ў мястэчка Перавальнае і пачалі цікавіцца інфармацыяй адносна дакументацыі, пачалі рабіць вопіс нашай маёмасці і папярэдзілі, што, як толькі ўкраінскія ваенныя пакінуць Перавальнае, гэтая царква на тэрыторыі вайсковай часткі будзе належаць Маскоўскаму патрыярхату», - паведаміў архіепіскап Клімент.