У адрозненне ад Украіны, у Расіі крымскім юнакам прыйдзецца служыць у арміі

Маладыя крымчане прызыўнога ўзросту ўжо з гэтай вясны будуць служыць у расійскім войску. Ва Украіне, як вядома, войска пераходзіць на кантрактную аснову і восенню 2013 года там прайшоў апошні прымусовы прызыў.

19.03.2014 / 09:17

Пра гэта паведаміў самаабвешчаны кіраўнік урада Крыма Сяргей Аксёнаў.

«Пасля ўваходжання ў склад Расеі ў Крыме будзе дзейнічаць расійская Канстытуцыя. Таксама на Крым будзе распаўсюджвацца дзеянне іншых расійскіх законаў. У адпаведнасці з імі будзе ажыццяўляцца і прызыў у расійскую армію», — сказаў Аксёнаў.

Ён прызнаў, што месца службы крымскіх прызыўнікоў не будзе абмяжоўвацца паўвостравам. «Ніякага адрознення тут не будзе, прызыўнікі будуць служыць па ўсёй краіне, у тым ліку ў Дагестане, у Чачні і наогул на Паўночным Каўказе», — расказаў Аксёнаў.