Сёння ў Мінску будзе створаны Камітэт дапамогі Украіне

19.03.2014 / 10:46

Ініцыятарам яго ўтварэння выступіў аргкамітэт партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Першае, арганізацыйнае пасяджэнне Камітэта пройдзе сёння, у сераду, а 17-й гадзіне на сядзібе БНФ (Чарнышэўскага 3А).

«Мы разаслалі запрашэнні ўсім зацікаўленым бакам, — паведаміў каардынатар Камітэта дапамогі Украіне Георгій Дзмітрук з Кобрына. — Склад Камітэта аформіцца на першай сустрэчы. Пагаворым і пра тое, што магчыма зрабіць».

Мяркуецца, што Камітэт зоймецца як інфармацыйнай падтрымкай, так і зборам гуманітарнай дапамогі.

Кірыла Хілько