Прадстаўнік РФ пры Радзе Еўропы: Аляска, Фінляндыя, Польшча вернуцца ў Расію!

19.03.2014 / 17:14

Прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Радзе Еўропы Раман Кокараў у Facebook заяўляе аб тым, што ў склад Расіі вернецца тэрыторыя Малдовы, Украіны, астатніх рэспублік былога СССР, а таксама Аляскі, краін Балтыі, Фінляндыі і Польшчы.

Пра гэта ён напісаў у Facebook падчас перапіскі з украінскай студэнткай Палінай Гадарог, якая зрабіла скрыншоты іх дыялогу і выклала на сваёй старонцы.

«Дарагія ўкраінцы і разважлівыя расіяне! Сёння мела гонар пагутарыць з прадстаўніком Расіі. Размова была пра сітуацыю ў Крыме. Не магу гэтым з Вамі не падзяліцца. Калі ласка, перадайце далей, каб усе ўбачылі. Увага, непрыстойныя выразы», — напісала Гадарог.