Пракуратура Севастопаля заявіла, што камандуючы ВМС Украіны не ў іх

19.03.2014 / 18:12

РИА-НОВОСТИ

Пракуратура Севастопаля заявіла, што ніякіх працэсуальных дзеянняў у дачыненні да камандуючага ВМС Украіны Сяргея Гайдука не распачынала.

Пра гэта гаворыцца ў заяве пракуратуры Крыма.

«Пракуратурай горада якіх-небудзь крымінальных cпраў у дачыненні да Гайдука не расследуецца», — сказана ў заяве.

«Камандуючы ВМС Сяргей Гайдук ў сувязі з расследаваннем крымінальных спраў пракуратурай горада Севастопаля ніколі не затрымліваўся», — падкрэсліваецца ў заяве.

Раней выданне Крымінфа, падкантрольнае сепаратысту Сяргею Аксёнаву паведаміла, што пракуратура Севастопаля нібыта часова затрымала Гайдука, нібыта за тое, што ён «трансляваў у воінскія часткі Украіны загад, які прыйшоў з Кіева, прымяніць зброю ў дачыненні да мірных грамадзян».

Як вядома, падобных загадаў ад кіраўніцтва Украіны не было.