У Кракаве праходзяць дні беларускай культуры

Ладзіць іх Беларускае душпастырства айцоў дамініканаў.

25.10.2007 / 11:25

Ладзіць іх Беларускае душпастырства айцоў дамініканаў.

Цягам чатырох дзён арганізатары запрашаюць наведаць шэраг імпрэзаў. Між іншым, будзе сустрэча з рэжысэрам Сяргеем Рыбаковым, аўтарамі кнігі «Беларусь: бульба й джынсы» Малгажатай Ноцунь і Анджэем Бжазецкім. Выкладчык Ягелёнскага ўнівэрсытэту Юры Гардзееў выступіць з рэфэратам на тэму «Невядомая Беларусь», а літаратуразнаўца Дзьмітры Клябанаў раскажа пра беларускую паэзію як пра жамчужыну эрапейскай літаратуры.

Адзін з арганізатараў Дзён беларускай культуры дамініканін Кшыштаф Рушэль кажа, што ўзгаданыя мерапрыемствы прызначаныя і для палякаў, і для беларусаў.

К. Рушэль: Дні накіраваныя да палякаў. Мне здаецца, што палякі вельмі мала ведаюць пра Беларусь. Часта старэйшае пакаленьне не адрозьнівае краінаў Усходу. Ім здаецца, што паўсюль Расея. Мы хочам, каб палякі даведаліся пра Беларусь, пра яе культуру, літаратуру й людзей. Таксама гэтыя мерапрыемствы для беларусаў, каб яны ведалі, што ў Кракаве ёсьць месца, дзе размаўляюць па‑беларуску, дзе чытаюць беларускія творы.

У кляштары айцоў дамініканаў можна таксама пабачыць выставу здымкаў «Люблю Беларусь». Дні беларускай культуры пачаліся 24, а заканчваюцца 28 кастрычніка.

Паводле Польскага радыё для замежжа