Лукашэнка: Сітуацыя ў Крыме штурхае малыя дзяржавы да ядзернай зброі
24.03.2014 / 00:02
«Я б Захаду сказаў, што Крым небяспечны не тым, што ён увайшоў у склад Расіі. Важныя прэцэдэнты», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на выбарчым участку 23 сакавіка перад журналістамі., нагадаўшы, што яму давялося падпісаць Будапешцкі мемарандум па гарантыях ядзернай бяспекі.
«Гэты ганебны дакумент мне прыйшлося падпісваць у прысутнасці прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі, Біла Клінтана і Барыса Ельцына, калі ў нас вялікія «свядомыя» вывелі без усялякіх папярэдніх умоў, бясплатна аддалі ўсю ядзерную зброю, самае сучаснае. І тады Украіна і Казахстан гэта зрабілі. І тады тры дзяржавы — Расія, ЗША і Вялікабрытанія — гарантавалі нам эканамічную бяспеку, палітычную, тэрытарыяльную цэласнасць і іншае», — сказаў Лукашэнка.
«Вось гэта небяспечна. Ужо некаторыя дзяржавы адмовіліся, і Украіна заявіла аб тым, што выходзіць з гэтага пагаднення, развязваюцца рукі, асабліва парогавым дзяржавам, якія вось-вось гатовыя зрабіць ядзерную зброю.
І наступствы могуць быць яшчэ больш жудаснымі. Ствараецца дрэнны прэцэдэнт», — падкрэсліў Лукашэнка.
«Вельмі дрэнна, што пачынаюць думаць, асабліва сярэднія, малыя дзяржавы, што яны сябе не змогуць абараніць, захаваць тэрытарыяльную цэласнасць.
Вельмі небяспечна, што пачнецца хваля самавызначэнняў. Ну чаго ўжо там: калі можна выносіць на рэферэндум, вырашаць пытанні, давайце будзем выносіць і вырашаць», — сказаў Лукашэнка.
— «У многіх — многіх зараз засвярбелі рукі, і яны іх чухаць пачынаюць не там, дзе трэба, як казаў калісьці Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін».
{POLL#219}