Ярмошына: СМС-рассылка з заклікамі галасаваць на выбарах нічога не каштавала падаткаплатнікам
СМС-рассылка з заклікамі галасаваць на выбарах нічога не каштавала падаткаплатнікам, заявіла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала АНТ.
24.03.2014 / 09:13
Лідзія Ярмошына адзначыла: «Паважаныя, гэтая паслуга нічога не каштавала ні ЦВК, ні вам. Гэта такая спонсарская дапамога з боку нашых тэлефонных аператараў».
Яна таксама пракаментавала некаторыя іншыя новаўвядзенні цяперашняй кампаніі. У прыватнасці, кіраўнік ЦВК паведаміла, што каля 3% кандыдатаў утварылі асабістыя выбарчыя фонды. «Невялікая колькасць дэпутатаў скарысталася гэтым правам. Можна казаць, напэўна, пра 3% у дачыненні да ўсіх кандыдатаў у дэпутаты. Але на вёсцы гэта і недарэчна — утвараць асабістыя выбарчыя фонды. Тым не менш, што называецца, лёд крануўся», — сказала старшыня ЦВК. Яна адзначыла, што ў Беларусі пачалі выкарыстоўвацца агульнасусветныя прыёмы падчас перадвыбарнай кампаніі.