Польшча назвала кур'ёзам прапанову расійскай Думы паўдзельнічаць у раздзеле Украіны

24.03.2014 / 09:23

Да польскага МЗС паступіў афіцыйны ліст ад дзярждумы Расіі, у якім прапануецца падзел тэрыторыі Украіны.

Намеснік старшыні дзярждумы, лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі прапануе Польшчы запатрабаваць рэферэндум па далучэнні да Польшчы пяці заходніх абласцей Украіны: Валынскай, Львоўскай, Івана-Франкоўскай, Цярнопальскай і Ровенскай, паведамляе польскі канал TVP1.

МЗС Польшчы абурыўся і назваў такую прапанову «кур'ёзам». Праўда, афіцыйна Жырыноўскаму даслалі ветлівую адмову, без узгадвання зместу ліста.

Аналагічныя « прапановы» атрымалі Венгрыя і Румынія: па далучэнні Закарпацця і Чарнаўцоў адпаведна. Ва Украіны, на думку расійскага парламента, павінна застацца толькі яе цэнтральная частка.

СГ