Расійскія крыніцы: Адзіная ўкраінская падлодка перайшла на бок Расіі
24.03.2014 / 09:37
Адзіная ўкраінская падводная лодка «Запорожжа» праекта 641 22 сакавіка 2014 г перайшла ў склад Чарнаморскага флоту Расіі, падняўшы Андрэеўскі сцяг.
У той жа дзень карабель перабазаваўся з бухты Стралецкая ў бухту Паўднёвая. Пераход карабля ў склад расійскага Чарнаморскага флоту адбыўся пасля далучэння паўвострава Крым да Расіі.
Карабель перайшоў у склад ВМФ Расіі пасля захопу сіламі «невядомага» спецназа пры дапамозе часткі экіпажа падлодкі.
Пазней маракі, якія дапамагалі ў захопе «Запарожжа» выказалі жаданне працягнуць службу ў складзе Узброеных сіл Расіі.
Іншая частка экіпажа карабля на чале з камандзірам капітанам другога рангу Дзянісам Клочаном пакінула падводную лодку.