У Нью-Ёрку адзначылі 96-я ўгодкі незалежнасці БНР і правялі пікет салідарнасці з Украінай
24.03.2014 / 10:21
23 сакавіка ў Нью-Ёрку беларускія і ўкраінскія актывісты зладзілі пікет салідарнасці з Украінай каля расейскага прадстаўніцтва пры ААН.
На пікеце прамаўлялі: Зміцер Шчыгельскі, Юрась Зянковіч, Валянціна Бардакова. Амаль у гэты ж час у грамадскай залі БАПЦ адбывалася святкаванне 96-х угодкаў БНР, а ўкраінская дыяспара праводзіла акцыю «Аўтамайдан» па вуліцах Нью-Ёрку.
Прадстаўніцтвы Беларусі, Расеі і Украіны пры ААН знаходзяцца ў адным і тым жа будынку.