Таргі 24 сакавіка. Даляр вырас на 10 рублёў — 9 850 рублёў
24.03.2014 / 11:21
На Беларускай валютна-фондавай біржы 24 сакавіка прайшлі чарговыя валютныя таргі. Даляр пачаў тыдзень з росту.
Курс даляра вырас на Br10 да 9850 беларускіх рублёў.
Еўра падаражэў на Br40 да 13 590 рублёў.
Курс расійскага рубля ўмацаваўся на Br2 да 272,5 беларускага.