Махляры спрабуюць зарабіць на культавай дзіцячай праграме «Калыханка»
24.03.2014 / 11:30
Невядомыя асобы спрабуюць зарабіць на культавай дзіцячай праграме «Калыханка». Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве, распаўсюджанай прэс-службай Белтэлерадыёкампаніі.
Зараз у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» невядомыя асобы, выкарыстоўваючы папулярны брэнд праграмы Белтэлерадыёкампаніі «Калыханка», якая выходзіць на тэлеканале «Беларусь 3», займаюцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, прапаноўваючы за матэрыяльнае ўзнагароджанне здымкі дзяцей у праграме.
«Звяртаем вашу ўвагу, што Белтэлерадыёкампанія не мае ніякага дачынення да гэтай дзейнасці. Калі вы ці вашы блізкія, сябры, сваякі сталі ахвярай падману, звяртайцеся ў праваахоўныя органы», — гаворыцца ў заяве.