Хрысціянскі дэмакрат стаў дэпутатам сельсавета ў Бярозаўскім раёне

24.03.2014 / 14:15

Прамоўца аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Валер Білібуха, які шмат увагі надзяляў абароне інтарэсаў грамадзян падчас вынішчэння ўладамі сялянскіх гаспадарак пад выглядам барацьбы з АЧС, абраны дэпутатам.

Валер Білібуха, які балатаваўся па Жычынскай акрузе ў Першамайскі сельсавет Бярозаўскага раёну, атрымаў перамогу як на датэрміновым галасаванні, так і на галасаванні па хатах і ў асноўны дзень галасавання.

На пытанне, якія планы на дзейнасць у якасці дэпутата, Валер Білібуха адказаў: «Працаваць, абараняць інтарэсы грамадзян і выконваць іх патрабаванні».