Легендарныя «песняры» Барткевіч і Кашапараў дадуць супольны канцэрт — 10 красавіка

24.03.2014 / 17:11

Леанід Барткевіч і Анатоль Кашапараў, удзельнікі класічнага складу «Песняроў», дадуць супольны канцэрт у КЗ «Мінск» 10 красавіка.

Барткевіч і Кашапараў у розны час вяруліся ў Беларусь з ЗША, цяпер у планах музыкаў выконваць класічныя песні гурту, а таксама працаваць з матэрыяламі, якія засталіся пасля смерці Уладзіміра Мулявіна. У верасні музыкі хочуць зладзіць вялікі канцэрт у «Мінск-Арэне».

Дарэчы, на назву «Песняры» музыкі пакуль не прэтэндуюць, выступаюць як «Залатыя галасы залатога складу ансамбля «Песняры»».

Квіткі на канцэрт каштуюць ад 260 а 410 тысяч рублёў.

ЮУ